Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЭКСКУРСІЯ Ў СТАЛІЦУ

Дата: 31 октября 2014 в 20:45, Обновлено 13 ноября 2014 в 20:40
630 просмотров

29 кастрычніка вучні Песачанскай сярэдняй школы здзейснілі падарожжа ў сталіцу Беларусі, горад-герой Мінск...

Доўгачаканае падарожжа ў гэты раз было прысвечана наведванню Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які быў адкрыты сёлета. Нам пашанцавала з надвор’ем: было суха і сонечна. Настрой быў цудоўны! 

Калі  падышлі да будынка музея, ўбачылі вялікую чаргу са школьнікаў. Але свяціла сонца, таму мы не спяшаючыся агледзелі скульптурныя кампазіцыі, знешні выгляд і тэрыторыю музея. Уразіла сваёй маштабнасцю сучасная архітэктура.  Адразу з’явілася шмат пытанняў: што сімвалізуюць вежы будынка, каму прысвечаны помнік жанчыны і вайскоўца?

Кожная выставачная зала ў музеі была прысвечана пэўным падзеям вайны: фрагменты сцяны Брэсцкай крэпасці, залы, прысвечаныя канцэнтрацыйным лагерам, спаленым вёскам, партызанскай барацьбе. Уражанне ад убачанага падмацоўвалася дакументальнымі ўрыўкамі, якія дэманстраваліся з дапамогай сучасных мультымедыйных сродкаў. Вялікую зацікаўленасць як у хлопцаў, так і ў дзяўчат выклікала ваеннае тэхніка (танкі, грузавыя аўтамабілі, самалёты, кулямёты і асабістая зброя). Вучні былі настолькі ўражаны убачаным, што яшчэ доўга прыглядаліся да экспанатаў, і кожны думаў пра дзядоў і прадзедаў, якія пакутавалі, мужна змагаліся, гінулі ў агні і пад кулямі, каб мы, іх нашчадкі,  жылі ў міры і былі свабодныя. Калі  выходзілі з музея, вучні сказалі, што цяпер яны ведаюць сапраўднае значэнне слова Перамога.

Нельга ў поўнай меры адчуць сябе беларусам, сапраўдным грамадзянінам, калі да гэтага часу не пабываў у Нацыянальнай бібліятэцыі Беларусі . І вось мы направіліся туды, каб паглядзець на Мінск з вышыні птушынага палёту. Усе былі ў захапленні ад пад’ёму ў панарамным ліфце на 23 паверх і прыгожых відарысаў Мінска.
Нарэшце, на вялікую радасць дзяцей, адправіліся ў аквапарк “Лебяжий”. 3 гадзіны праляцелі як адна. Усім вельмі спадабалася. Плавалі ў басейне, каталіся на горках. Каб не рызыкаваць, выконвалі ўсе інструкцыі работнікаў аквапарка і настаўнікаў. Зона адпачынку цікава арганізавана. Было весела!
Выехалі з Мінска з цудоўным настроем. Дзеці падзякавалі за арганізацыю экскурсіі Астрэйка Святлане Казіміраўне,  і наладзілі сапраўдны канцэрт ў аўтобусе. Песняй  А. Русака “Бывайце здаровы…” віталі роднае Пясочнае. Наш шафёр задаволена ўсміхаўся,  на развітанне пасігналіў і памахаў усім рукой. Дзень цудоўна пачаўся і цудоўна закончыўся!

Аўтар: Майсюк Алена Уладзіміраўна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.