17 ВЕРАСНЯ 2024
Штогадовае правядзенне ў ДУА “Песачанская базавая школа” адзінага урока да Дня народнага адзінства спрыяе больш глыбокаму вывучэнню і захаванню гісторыі нашай дзяржавы, умацаванню ідэі нацыянальнага адзінства і кансалідацыі беларускага грамадства, папулярызацыі беларускай культуры, патрыятычнаму выхаванню. У рамках святкавання Дня народнага адзінства ва ўстанове адукацыі арганізаваны інфармацыйныя выставы, якія знаёмяць наведвальнікаў з багатай і разнастайнай гісторыяй і культурай роднай зямлі. Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства служыць аб’ектыўным напамінам аб самадастатковасці беларускай нацыі і непахіснасці беларускай дзяржаўнасці.
Дыялог са школьнікамі атрымаўся пазнавальным і сапраўды адкрытым — вучні задавалі пытанні і атрымлівалі на іх змястоўныя адказы.