Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЦЕЛИ И ЗАДАЧИ

Дата: 23 февраля 2013 в 21:40, Обновлено 14 сентября 2023 в 19:14

МЭТЫ, ЗАДАЧЫ І ПРЫЯРЫТЭТНЫЯ НАКІРУНКІ РАБОТЫ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД 
 

Мэта: стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыі і забеспячэння стабільных вынікаў вучэбнай дзейнасці на аснове эфектыўнага выкарыстання інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, індывідуалізацыі навучання, а таксама фарміраванне грамадзянскай і сацыяльнай пазіцыі асобы школьніка і выхаванца праз актывізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
 
Задачы:
 
Адукацыйныя:
1. ствараць умовы для паспяховай самарэалізацыі вучняў і выхаванцаў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі праз прымяненне індывідуальнага падыходу ў навучанні і выхаванні;
2. далучаць навучэнцаў і выхаванцаў да вучэбнай навукова-даследчай дзейнасці і садзейнічаць іх прафесійнай арыентацыі шляхам фарміравання агульнанавучальных і спецыяльных уменняў і навыкаў.
Выхаваўчыя:
ствараць умовы для захавання здароўя навучэнцаў, садзейнічаць забеспячэнню бяспекі жыццядзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
садзейнічаць эфектыўнаму супрацоўніцтву ўстановы адукацыі і сям'і ў пытаннях выхавання і навучання навучэнцаў (выхаванцаў) праз умацаванне школьных традыцый, занятасць навучэнцаў у шосты дзень, работу дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.
Метадычныя:
садзейнічаць павышэнню адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню педагогаў, фарміравання інфармацыйнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў; удасканальваць метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу.
удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагагічных работнікаў пры дапамозе актывізацыі дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы, выкарыстання перадавых педагагічных тэхналогій;
садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці работы метадычных аб'яднанняў педагогаў.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.