Гісторыка-краязнаўчы музей створаны 11 красавіка 1997 гады. Пры школьным музеі працуе гурток "Літаратурнае краязнаўства". Гурток наведваюць навучэнцы сярэдніх класаў. Склад гуртка з года ў год амаль не змяняецца, бо музейная праца вельмі цікавая і хто ёю захапіўся, не пакідае яе да заканчэння нашай установы адукацыі. Гістарычныя звесткі і вопыт правядзення экскурсій перадаюцца ад старэйшых навучэнцаў малодшым.
У музеі налічваецца 590 экспанатаў. Памяшканне разлічана на адначасовы прыём 12 дарослых або 15 навучэнцаў.
Раздзелы экспазіцыі:
1. Пясочнае. З даўніны да сучаснасці
2. Старадаўні род Ёдкаў.
3. Быт і традыцыі сялянскай сям’і.
4. Народная педагогіка.
5. Пясочнае ў гады ваеннага ліхалецця. Нашы героі.
6. Паэт-песеннік Адам Русак.
7. Паэт-песеннік Анатоль Астрэйка.
8. С. А. Умрэйка – вучоны, педагог, грамадзянін.
Экскурсіі праводзяцца на беларускай мове
Дата ўключэння ў рэестр музеяў 2016 г. |
Профілі музея Гісторыка-краязнаўчы, літаратурна-краязнаўчы |
Месца знаходжання музея 223944 РБ, Мінская вобл., Капыльскі р-н, аг. Пясочнае, вул. Ленінская, 10. Тэл. 80171946716 (к-т дырэктара ўстановы адукацыі), 80171946718 (настаўніцкая) 80292307473 (кіраўнік музея) E-mail: pesochnoe2011@yandex.ru |
Рэжым работы музея Панядзелак-пятніца, 9.00 - 16.00 |
Кіраўнік музея, тэлефон Майсюк Алена Уладзіміраўна, +375292307473 |