-
- ВЫШЕСТОЯЩИЕ ОРГАНИЗАЦИИ
- ГРАФИК личного приема граждан, их представителей, представителей юридических лиц руководством Минского областного исполнительного комитета
- Административные процедуры
- График рабочего времени директора
- Нормативные правовые документы
- Права и обязанности граждан при осуществлении административных процедур в соответствии с законом Республики Беларусь
- Приём граждан по личным вопросам
- Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 22.06.2005 N 53 "Об утверждении Инструкции об организации работы с обращениями граждан в Министерстве образования Республики Беларусь"
- АНТИКОРРУПЦИОННАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ
- ЭЛЕКТРОННОЕ ОБРАЩЕНИЕ
-
- РОДИТЕЛЬСКОЕ СОБРАНИЕ
- РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ
- Об ответственности родителей за оставление своих несовершеннолетних детей без присмотра
- Первый раз в первый класс!
- Список школьных принадлежностей для 1-го класса
- Плата за пользование учебниками
- Порядок освобождения от оплаты за питание
- Родителям о домашних заданиях
- Что важно знать родителям?
- Советы родителям по психологической подготовке к экзамену
- БЕЗ НАСИЛИЯ В СЕМЬЕ!
- Как уберечь детей от поражения электрическим током
- Безопасность ребенка дома
- Интернет-безопасность детей и подростков
- Железная дорога - зона повышенной опасности!
-
- МЫ ЗНАЕМ! МЫ ПОМНИМ! МЫ ГОРДИМСЯ!
- МЕТОДИЧЕСКИЕ РЕКОМЕНДАЦИИ по организации образовательного процесса в группах кратковременного пребывания от 2 до 7 часов в учреждениях, реализующих образовательную программу дошкольного образования
- ИНФОРМАЦИОННО-МЕТОДИЧЕСКИЙ КАБИНЕТ
- Распорядок дня
- Группа кратковременного пребывания
- Растим маленького патриота
- Вучымся размаўляць па-беларуску
- Дидактические игры для дошкольников
- Бережем здоровье с детства
- Безопасность дошкольников
- Летний оздоровительный период
- Питание воспитанников
- Порядок приема детей в учреждение дошкольного образования
- Порядок прохождения медосмотра
- Адаптация к детскому саду
- Новые формы работы
- Для вас, родители!
- Интерактивная площадка: развитие познавательной деятельности у дошкольников в домашних условиях
- Преемственность между дошкольным образованием и I ступенью общего среднего образования
- Фотоальбом
ЭКСКУРСІЯ Ў СТАЛІЦУ
29 кастрычніка вучні Песачанскай сярэдняй школы здзейснілі падарожжа ў сталіцу Беларусі, горад-герой Мінск...
Доўгачаканае падарожжа ў гэты раз было прысвечана наведванню Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які быў адкрыты сёлета. Нам пашанцавала з надвор’ем: было суха і сонечна. Настрой быў цудоўны!
Калі падышлі да будынка музея, ўбачылі вялікую чаргу са школьнікаў. Але свяціла сонца, таму мы не спяшаючыся агледзелі скульптурныя кампазіцыі, знешні выгляд і тэрыторыю музея. Уразіла сваёй маштабнасцю сучасная архітэктура. Адразу з’явілася шмат пытанняў: што сімвалізуюць вежы будынка, каму прысвечаны помнік жанчыны і вайскоўца?
Кожная выставачная зала ў музеі была прысвечана пэўным падзеям вайны: фрагменты сцяны Брэсцкай крэпасці, залы, прысвечаныя канцэнтрацыйным лагерам, спаленым вёскам, партызанскай барацьбе. Уражанне ад убачанага падмацоўвалася дакументальнымі ўрыўкамі, якія дэманстраваліся з дапамогай сучасных мультымедыйных сродкаў. Вялікую зацікаўленасць як у хлопцаў, так і ў дзяўчат выклікала ваеннае тэхніка (танкі, грузавыя аўтамабілі, самалёты, кулямёты і асабістая зброя). Вучні былі настолькі ўражаны убачаным, што яшчэ доўга прыглядаліся да экспанатаў, і кожны думаў пра дзядоў і прадзедаў, якія пакутавалі, мужна змагаліся, гінулі ў агні і пад кулямі, каб мы, іх нашчадкі, жылі ў міры і былі свабодныя. Калі выходзілі з музея, вучні сказалі, што цяпер яны ведаюць сапраўднае значэнне слова Перамога.
Нельга ў поўнай меры адчуць сябе беларусам, сапраўдным грамадзянінам, калі да гэтага часу не пабываў у Нацыянальнай бібліятэцыі Беларусі . І вось мы направіліся туды, каб паглядзець на Мінск з вышыні птушынага палёту. Усе былі ў захапленні ад пад’ёму ў панарамным ліфце на 23 паверх і прыгожых відарысаў Мінска.
Нарэшце, на вялікую радасць дзяцей, адправіліся ў аквапарк “Лебяжий”. 3 гадзіны праляцелі як адна. Усім вельмі спадабалася. Плавалі ў басейне, каталіся на горках. Каб не рызыкаваць, выконвалі ўсе інструкцыі работнікаў аквапарка і настаўнікаў. Зона адпачынку цікава арганізавана. Было весела!
Выехалі з Мінска з цудоўным настроем. Дзеці падзякавалі за арганізацыю экскурсіі Астрэйка Святлане Казіміраўне, і наладзілі сапраўдны канцэрт ў аўтобусе. Песняй А. Русака “Бывайце здаровы…” віталі роднае Пясочнае. Наш шафёр задаволена ўсміхаўся, на развітанне пасігналіў і памахаў усім рукой. Дзень цудоўна пачаўся і цудоўна закончыўся!
Аўтар: Майсюк Алена Уладзіміраўна
Телефоны: 80171946716, 80171946718
Email: pesochnoe_sh@kopyl.gov.by