Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Приём документов в 1-й класс

Дата: 1 июня 2019 в 19:34, Обновлено 25 июля 2019 в 12:09
Автор: Колпак М. Е.
432 просмотра

Інфармацыя аб прыёме ў першы клас 
установы адукацыі “Песачанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа імя С.А.Умрэйкі”

У мэтах забеспячэння адзіных падыходаў да прыёму дакументаў для залічэння ў 1 клас устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (далей -    УАСА), у адпаведнасці з пунктам 95 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі ад 20.12.2011 (у рэдакцыі ад 03.03.2018 № 10), з пунктамі 1,2 артыкула 159, артыкулам 270 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс), ліста Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2019 № 02-01-19/4244/дс “аб арганізацыі прыёму у першыя класы устаноў агульнай сярэдняй адукацыі” загадам дырэктара ўстановы адукацыі адказным за арганізацыю і ажыццяўленне кантроля за ходам прыёму дакументаў у першы клас  прызначана намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Астрэйка Святлану Казіміраўну.

Таксама загадам вызначана наступнае:

  • тэрмін прыёму дакументаў для залічэння дзяцей у 1 клас – з 12 чэрвеня па 28 жніўня 2019 года;
  • графік прыёму дакументаў для залічэння ў першы клас: з панядзелка па пятніцу – з 8.00 да 20.00 (перапынак з 13.00 да 14.00);
  • чарговасць прыёму дакументаў: прыём дакументаў, устаноўленых артыкуламі 159 і 270 Кодэкса, ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам; 
  • прыём дакументаў ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) на свабодныя месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў.

Па ўсіх пытаннях аб залічэнні ў першы клас можна звярнуцца ва ўстанову адукацыі да кіраўніцтва па тэлефонах: 
8 017 19 46 7 16 (дырэктар, Чаркоўская Ірына Мікалаеўна);
8 017 19 48 7 18 (намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, Астрэйка Святлана Казіміраўна).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.