Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ДА ГОДУ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ

Дата: 2 февраля 2022 в 22:59
Автор: Колпак М. Е.
106 просмотров

Да Году гістарычнай памяці была арганізавана паездка нашых навучэнцаў у раённы краязнаўчы музей.

З рэдкімі дакументамі, карцінамі, фотаздымкамі і асабістымі рэчамі ўраджэнцаў Капыльшчыны пазнаёміліся навучэнцы подчас наведвання выстаўкі «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі», якая была прысвечана 80-годдзю ўз’яднання БССР. Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Таццяна Варанцова з добрым веданнем справы расказала, як цяжка жылося беларусам за мяжой.

17 верасня 1939 года – адна з самых значных дат у беларускай гісторыі. Менавіта тады загадам савецкага ўрада былі аб’яднаны Усходняя і Заходняя часткі Беларусі. На выстаўцы дзеці пазнаеміліся з творчасцю айчынных мастакоў, якія змаглі перадаць шчаслівы настрой уз’яднанага народа. Шчырыя, упэўненыя твары працоўных, адказных і прынцыповых, яркія будні калгаснікаў і рабочых-перадавікоў мы бачылі на старонках газет тых часоў.

Шматлікія пытанні навучэнцаў пасля экскурсіі паказалі, што цікавасць падрастаючага пакалення да сваёй гісторыі даволі вялікая.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.