Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Беларусь! Зялёная, залатая!"

Дата: 19 ноября 2015 в 19:10, Обновлено 29 ноября 2015 в 01:36
1 452 просмотра

Напярэдадні юбілею класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (дарэчы у гэтым годзе  спаўняецца 85 годдзе  з дня нараджэння), вучні і настаўнікі Песачанскай школы былі запрошаны ў кабінет беларускай мовы і літаратуры на мерапрыемства.

Эпіграфам да мерапрыемства сталі наступныя радкі майстра слова:

Беларусь! Зялёная, залатая!

Край мой светлы, што выпіў мора пакут!

Да апошняй бярозы бласлаўляю

Светлы дзень, калі нарадзіўся тут.

Настаўнік беларускай літаратуры Майсюк А. У. зрабіла паведамленне пра асноўныя старонкі біяграфіі У. Караткевіча. Вучні узгадалі, што нарадзіўся пісьменнік 26 лістапада 1930 г. у горадзе Орша ў сям’і інтэлігентаў. Сямён Цімафеевіч Караткевіч – бацька Уладзіміра, паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, які меў герб “Корвін”. Род пачынаўся ў першым пакаленні з Данілы, які ў 1546г. стаў уладальнікам земляў у Раманаўшчыне і Лятаўшчыне Рэчыцкага павета. У 2-ой палове ХІХ ст. род збяднеў. Надзея Васільеўна Караткевіч (у дзявоцтве Грынкевіч), маці пісьменніка, паходзіла са старадаўняга шляхецкага роду. Рана засталася сіратой. У 1911 годзе закончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве. Нарадзіла траіх дзяцей: Валерыя (1818), Наталлю (1922), Уладзіміра (1930). У сям’і пісьменніка захавалася паданне пра Тамаша Грыневіча (сваяка з матчынага боку), які ўдзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гадоў. Паўстанцы, якімі ён кіраваў, былі разбіты, а іх камандзіра расстралялі ў Рагачове па загадзе Мураўёва.

На прэзентацыі былі  яскрава прадэманстраваны прыгожыя краявіды Оршы, невялікага гарадка на беразе Дняпра. Зялёныя вуліцы, рэшткі валоў замчышча, дубовыя лясы, паказаныя на слайдах, нікога не пакінулі раўнадушным. Дзе б ні быў У.Караткевіч, Орша была з ім.

Вучні былі здзіўлены тым, што ў тры з паловаю гады Валодзя чытаў самастойна, а 14 гадоў меў літаральна энцыклапедычныя веды па літаратуры і гісторыі. З усіх школьных прадметаў У.Караткевіч найбольш любіў літаратуру і гісторыю. Гэтая любоў прадвызначыла далейшы лёс юнака – вучобу на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, на курсах сцэнарыстаў.

На мерапрыемстве гучалі песні “Заяц варыць піва”, “Беларуская песня”, “Дзе мой край” ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча, а таксама аўдыёзапісы вершаў “Дзяўчына пад дажджом”, “На Беларусі Бог жыве”, прачытаных прафесійнымі артыстамі. Вучаніца 7 класа Алеся Астрэйка прачытала выразна верш “Быў. Ёсць. Буду”. Усе словы вышэй згаданых песень і вершаў належаць пяру пісьменніка-юбіляра. Падрыхтаваная кніжная выстава акунала дзяцей у свет творчасці пісьменніка.

Уладзімір Караткевіч - вялікі сын вялікага народа. Першаадкрывальнік многіх тэматычных пластоў у нашай нацыянальнай літаратуры. Выдатны мастак слова і не меншвыдатныгісторык. Фатограф-прафесіянал. Непераўзыдзены жартаўнік. Эрудыт, якіх мала ведала і мала зведае зямля Белай Русі.  Сапраўдны таварыш, сябра. Народны заступнік. Заступнік нацыі...

Дзякуючы такого роду мерапрыемствам, дзе  настаўнік уключае дзяцей у працу,  навучэнцы могуць з розных бакоў узглянуць на знакамітых паэтаў, пісьменнікаў, што дапамагае пашырыць іх кругагляд, раскрыць свае здольнасці, дакрануцца да вытокаў паэзіі,узбагаціць свой унутраны свет.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.