1 чэрвеня 2018 года адбыўся фінальны этап фестываля-конкурса "Голас Капыльшчыны". Вучні нашай установы адукацыі Мікіта Жук і Дар'я Бендзь сталі пераможцамі І фестываля-конкурса "Голас Капыльшчыны". Са сцэны ў іх яркім выкананні прагучаў цудоўны верш Элы Скараход "Пясочнае".
(чытаюць Мікіта Жук і Дар'я Бендзь)
Чаму завуць цябе Пясочна?
Сама сабе і адкажу:
Цячэ рака твая малочна,
А берагі яе з пяску.
|
Праспект пясоцкі з назвай “брук”
Тапталі ўсіх паненак ножкі.
Збіваўся з рытму сэрца стук,
Калі мільгалі іх панчошкі.
|
Лайдаком тут грэх радзіцца,
У нас на талент – ураджай.
Калі хочаш падзівіцца,
У нашу вёску прыязджай.
|
Зямелька лёгкая, пясчана,
З пяском і жвірам, камяніцай…
Здаўна аселі тут мяшчане,
Шчэ без партоў і без спадніцы.
|
А што рабілася на фэст!
Народ валіў з усіх бакоў.
Што жаніхоў, і што нявест !
На любы густ, усіх сартоў!
|
Ну дзе, у якой шчэ вёсцы так,
Што школа славіцца Умрэйкам,
Рака, апетая Астрэйкам,
У бярозах спіць Адам Русак.
|
Хадзілі ў лес на паляванне:
Звяроў было больш за людзей.
Вяселле ў шкурах балявалі –
Так летапіс з вякоў вядзе.
|
І рыбы ў Нёмане – кашы,
Меней нават і не бралі.
Казалі людзі, Кастяшы,
Калісьці сома там ганялі.
|
Пясоцкі пан, прафесар Ёдка,
Праславіў вёску і Парыж,
Вучоным стаў, і то не плёткі,
Наўскрай Пясочнага ты спіш.
|
Ачалавечыліся людзі,
Паноў наехала сюды,
Удыхнулі ўсе на поўны грудзі:
Млын і царква на цвінтары.
|
Наўсцяж бары, гаі, палеткі,
Маленькіх рэчак – не злічыць.
Бягуць купацца пад млын дзеткі,
Жанкі ідуць бялізну мыць.
|
Ідуць гады, бягуць гады,
Змянілася жыццё і людзі.
І колькі б не ўцякло вады,
Адна Радзіма ёсць і будзе.
|
Вясёлы гандаль у мястэчку
Пайшоў з пачаткам кірмашоў:
З’язджалася людзей з-за рэчкі,
Нібыта ў Нёмане яршоў.
|
Мілей за ўсё – магутны Нёман,
Кармілец наш і гаспадар.
Нам любы хваляў яго звоны,
Для нас ён – цуда, Божы дар.
|
Пясочна – гэта пуп Зямлі
І пупавіна майго роду.
К табе вядуць усе шляхі
І нёманскія хвалі броду.
|
Былі свае ў нас кварталы:
Цвінтар і Юздрыкі канец,
Шнурок Засценка захудалы,
Багаты Ёдкавы дварэц.
|
У вайну, у ліхалецце
Стаў кожны воін, партызан,
І ворага, як тое смецце,
Мялі на захад, у Дойчлянд.
|
Сваю Радзіму нельга не любіць,
Яе заўсёды буду ўслаўляць.
Пакуль вада ў Нёмане бяжыць,
Пясочна будзе жыць і красаваць!
|