Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Анатоль Астрэйка

Дата: 25 мая 2015 в 00:53, Обновлено 25 мая 2015 в 00:57

Анатоль Астрэйка

У 2016 годзе мы будзем адзначаць 105-годдзе з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі. Паэт нарадзіўся 24 ліпеня 1911 года ў сялянскай сям'і ў вёсцы Пясочнае. Скончыў Песачанскую сямігодку. Вершы пачаў пісаць з пятнаццацігадовага ўзросту. Сапраўднае яго імя — Астрэйка Акім Пятровіч. У 1930 годзе скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Мінскім педтэхнікуме. У 1932-34 гадах вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. Тады пачаў працаваць у беларускіх газетах.

У часы Вялікай Айчыннай вайны быў адказным сакратаром сатырычнай газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Яго двойчы накіроўвалі на занятую фашыстамі тэрыторыю Беларусі. Знаходзіўся на Случчыне ў партызанскай брыгадзе імя Чкалава. У тыя часы быў напісаны зборнік вершаў пра баявыя справы народных мсціўцаў, азаглаўлены аўтарам "Слуцкі пояс". Гэты зборнік у 1943 годзе пад рэдакцыяй Мікалая Дастанка быў выдадзены ў партызанскай падпольнай друкарні, якая славілася выпускам слуцкай партызанскай газеты "Народны мсцівец". Пасля вайны, у 1964 годзе зборнік быў перавыдадзены.

У пасляваенныя гады ўзначальваў Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў, быў адказным сакратаром часопіса "Вожык". 

Яшчэ ў студэнцкія гады ў газеце "Чырвоная змена" (1929 пад псеўданімам Якім Зорны надрукаваны першы верш А. Астрэйкі ("Гады заўжды напевам новым"). У 1940 выдаў першы зборнік вершаў "Слава жыццю". Рукапіс другога зборніка "Квецень" згарэў у час вайны ў Мінску. У пасляваенныя гады выйшлі кнігі паэзіі "Крамлёўскія зоры", "Добры дзень"(1948), "Зямля мая"(1952), "Песня дружбы" (1956), "Бацька мой, Нёман" (1961),"Сэрца насцеж" (1965),"Цвіціце верасы" (1975), "Зямная Случчына" (1977), "Ураджай цяпла" (1978), а таксама вершаваная казка "Елка" (1949) і паэма для дзяцей "Прыгоды дзеда Міхеда" (1956). У 1970 і 1981 гадах выйшлі "Выбраныя творы" у двух тамах.

Астрэйка - аўтар тэкстаў многіх папулярных песень ("Ой бацька мой, Нёман", "Песня пра Заслонава", "Шаўковыя травы" і інш.). Займаўся таксама перакладам на беларускую мову твораў пісьменнікаў народаў СССР. 

Са слоў экскурсавода школьнага краязнаўчага музея Бендзя Іллі:

Нёман, славуты бацька Нёман! Ён пяшчотна ўзгадаваў на сваіх берагах самых лепшых людзей нашай Бацькаўшчыны. Слынны сын Капыльшчыны Анатоль Астрэйка (Акім Пятровіч) нарадзіўся ў сярэдзіне лета – 24 ліпеня.

Мабыць лёс прадвызначыў яму так - з'явіцца на свет у полі, пад жытнёвымі снапамі, якія далі яму магутныя сілы для  паэтычнай  творчасці. Можа таму яго літаратура набліжана да народна-песенных  традыцый.

У мястэчку Пясочнае жылі незвычайныя людзі — самабытныя гумарысты, артысты, музыкі, якія на клубнай сцэне радавалі местачкоўцаў. Дабрыня і мудрасць простых сялян фарміравалі ў хлопчыку самыя лепшыя чалавечыя якасці.

Першай настаўніцай для Астрэйкі была яго цётка  Параска, якая хадзіла па хатах і вучыла дзяцей. Не было сшыткаў, іх  замянялі кавалкі кардона альбо шматкі шпалер, а замест падручнікаў - веды і памяць настаўніцы.  Пасля заняткаў Анатоль любіў  чытаць кніжкі, але гэта не заўсёды ўдавалася, бо яму, як старэйшаму сыну, даводзілася дапамагаць бацьку. Ён араў і сеяў,  касіў і малаціў, пасвіў кароў і коней, нават займаўся шавецкай справай і ладзіў абутак.

3 прыходам савецкай улады адкрылася новая школа. I колькі было радасці, калі хлопец узяў у рукі новенькія падручнікі на роднай  мове, на якой гаварылі землякі-песачанцы. Беларускую мову стаў выкладаць родны дзядзька Астрэйкі - Іван Іванавіч Шаблюк. Ён здзіўляў тым, што мог гадзінамі чытаць па памяці творы Коласа, Купалы, Багушэвіча, Крапівы. Сярод вучняў Івана  Іванавіча  было шмат будучых пісьменнікаў Капыльшчыны і Уздзеншчыны. Туліў ён да свайго сэрца і пляменніка Анатоля Астрэйку. Дзядзька заўсёды заставаўся любімцам школьнікаў, да яго ішлі па параду,  як да  бацькі.

Астрэйку  пашанцавала любавацца хараством Нёмана ды яшчэ і жыць сярод цудоўных заліўных лугоў. Сваю любоў да іх ён перадасць у нізках спеўных вёршаў. Песня "Бацька мой Нёман" стане  вядомай усяму свету. Першыя пробы пяра Анатоль зрабіў у пятнаццаць гадоў, калі закончыў Песачанскую сямігодку. I крылы паэзіі панеслі яго далей. Спачатку закончыў у Мінску педагагічныя курсы, а затым - Мінскі педагагічны інстытут (1934). У гэты  перыяд ён часта друкуецца ў розных газетах і часопісах,выдае першы зборнік лірыкі "Слава жыццю". Яго заўважылі і запрасілі на працу ў якасці сакратара рэдакцыі газеты "Чырвоная Полаччына".  Тут, мабыць, і раскрыўся яго паэтычны талент.

Вайна перакрэсліла ўсе планы. Па заданні камандавання партызанскага  руху ён прабіраецца  да народных мсціўцаў. Працуе адказным сакратаром сатырычнай газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну".  Анатоль ніколі раней не пісаў сатырычных твораў, але  час патрабуе, і з-пад пяра выходзяць удалыя матэрыялы. Астрэйка пісаў для слуцкай падпольнай газеты "Народны  мсцівец" частушкі, байкі. Вялюгін  назваўвершы Анатоля Астрэйкі "лірычным толам", якія "крышаць у немцаў рэйкі". Нездарма ў 1943 годзе слуцкія падпольшчыкі ў падпольнай  друкарні выпусцілі кнігу  вершаў Астрэйкі  "Слуцкі  пояс". Яна стала блізкай і неабходнай для змагароў  з акупантамі. Паэт праўдзіва паказваў барацьбу народа з ненавісным ворагам. Паэт-франтавік за перыяд вайны  ўвайшоў у беларускую літаратуру і  заняў у ёй сваё пачэснае месца.

Пасля вайны ўдасканальваецца  майстэрства паэта-земляка, ствараюцца новыя сродкі, становіцца больш шырокім  філасофскі роздум над жыццём. Адзін за другім выпускаюцца зборнікі вершаў "Добры дзень" (1948), "Зямля мая" (1952), "Бацька мой Нёман" (1961), "Сэрца насцеж"(1965),  "Цвіціце,  верасы" (1975), "Памяцьдарог"(1980). Давялося яму шмат папрацаваць у рэспубліканскіх газетах, але, як ён лічыў, больш за ўсё пашанцавала тварыць у часопісе "Вожык".  Тут ён выпусціў сваю сатырычную паэму "Прыгоды дзеда Міхеда", якая стала візітнай карткай для  выдання.

Песачанская школа николі не забывала свайго былога выхаванца, і ў свой час ён часта  яе наведваў з калегамі-літаратарамі. Вучні ладзілі канцэрты для самавітых гасцей і спявалі песні, напісаныя Анатолем Астрэйкам. Цэнтральная раённая бібліятэка г. Капыля названа ў яго гонар.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.