Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 21 февраля 2020 в 22:19, Обновлено 26 февраля 2020 в 00:32
Автор: Колпак М. Е.
301 просмотр

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з2009 года. Сэнс гэтага свята заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Але ўсялякае пачуццё гонару і годнасці перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.

Калектыўна-творчая справа "Цуда-дрэва" - так называлася акцыя, што праходзіла ў нашай установе адукацыі. Кожны навучэнец напісаў добрае пажаденне шчасця, дабра і інш. на беларускай мове на прыгожым лісточку цуда-дрэва.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.