Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята беларускай пісьменнасці і друку

Дата: 5 сентября 2015 в 23:09
805 просмотров

Свята беларускай пісьменнасці і друку ў Песачанскай сярэдняй школе было арганізавана так, каб да беларускай мовы і культуры у гэты дзень мог дакрануцца кожны, ад малодшага школьніка да дырэктара.

Вучням загадзя было прапанавана прынесці свае любімыя беларускія вершы або ўрыўкі з празаічных твораў у друкаваным варыянце, з якіх была наладжана выстава “Любімыя радкі па-беларуску”, дзякуючы якой усе вучні маглі даведацца, якія радкі любімыя ў іх сяброў, настаўнікаў, завукча і дырэктара.

Наведвальнікаў школы ў гэты дзень сустракалі на парозе вучні ў нацыянальных строях, якія нагадвалі аб свяце і прасілі напісаць свае любімыя беларускія словы, з якіх адразу ж атрымлівалася выстава “Мае любімыя словы”. Як высветлілася, любімае слова ў нашай школе – каханне!

Мерапрыемства пачалося з прагляду відэафільма пра гісторыю і традыцыі Свята беларускай пісьменнасці і друку. Пасля віктарыны  бібліятэкар школы Мікула Н. Ф. і бібліятэкар Дома культуры і дасуга Баранава Н. В. прэзентавалі   новыя выданні для сэрэдняга і старэйшага дзіцячага ўзросту. Падчас свята дзеці чыталі вершы Р. Барадуліна, М. Танка, Н. Гілевіча, таксама гучалі песні на роднай мове. Напрыканцы ў фае спявалі амаль што ўсёй школай песню А. Русака “Бывайце здаровы”. Свята адбылося не толькі вясёлым і карысным!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.